Беларуская English Polski Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Uniwersytet Warszawski ПРА ВЫДАННЕ

ПРА ВЫДАННЕ

aa21.jpg

"Acta Albaruthenica", навуковы часопіс  Кафедры Беларусістыкі  Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы томік выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001-2005). З 2007 года ​​часопіс зноў выдаецца ў Варшаве; яго рэдагуюць супрацоўнікі Кафедры Беларусістыкі.

 Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова і літаратура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.
 Аўтарамі публікацый з'яўляюцца навукоўцы і даследчыкі з розных навуковых цэнтраў у Польшчы і Беларусі. Матэрыялы друкуюцца па-польску і па-беларуску з  кароткімі рэзюмэ на англійскай, польскай і беларускай мовах.

Публікацыя ў часопісе “Acta Albaruthenica” для аўтараў бясплатная. Рэдакцыя не бярэ плату за падрыхтоўку і друк матэрыялаў.

 Усе артыкулы ў “Acta Albaruthenica” праходзяць працэс падвойнага сляпога рэцэнзавання. Артыкулы дасылаюцца як мінімум двум рэцэнзентам. Рэцэнзенты падбіраюцца з адпаведнымі навуковымі кампетэнцыямі.

 “Acta Albaruthenica” – гэта часопіс з адкрытым доступам, згодна з заявай Bethesda аб публікацыі ў адкрытым доступе (Open Access).

Змест выпускаў часопіса і тэксты артыкулаў падаюцца ў вольным доступе ў раздзеле “Архіў”.

 Аўтарскія правы на артыкулы ў “Acta Albaruthenica” захоўваюцца за аўтарам (аўтарамі), пры гэтым права на першую публікацыю належыць часопісу.

Дзякуючы публікацыі ў гэтым часопісе з адкрытым доступам, артыкулы могуць свабодна выкарыстоўвацца з некамерцыйнымі мэтамі з абавязковым указаннем і аўтара (аўтараў), і часопіса першапублікацыі. (Больш інфармацыі на http://creativecommons.org/licenses/by/3.0/pl/).

“Acta Albaruthenica” выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons: Uznanie Autorstwa 3.0 Polska (CC BY 3.0 PL). Для атрымання дадатковай інфармацыі аб ліцэнзаванні Creative Commons, калі ласка, наведайце: https://creativecommons.org/

 Наш часопіс захоўваецца на паліцах Нацыянальнай Бібліятэкі Польшчы.

 

Ацэнка MNiSW (Міністэрства Навукі і Вышэйшае Школы): 20 балаў
 

e-ISSN 2720-698X

ISSN  1898-8091 
  Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
ul. Dobra 55, 00-312 Warszawa
tel. +48 22 55 34 252
   http://www.albaruthenica.uw.edu.pl
actaalba@gmail.com