Беларуская English Polski Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Uniwersytet Warszawski Home > ДЛЯ АЎТАРАЎ

ДЛЯ АЎТАРАЎ

Каб прадухіліць з'явы, вядомыя як "ghostwriting" i "guest authorship", Рэдакцыя звяртае асаблівую ўвагу на добрасумленнасць навуковых публікацый і патрабуе падаваць аўтараў/суаўтараў, якія ўнеслі істотны ўклад у падрыхтоўку матэрыялаў.

Просім таксама змяшчаць інфармацыю пра крыніцы фінансавання публікацый, пра ўклад навукова-даследчых інстытуцый і інш.

 


ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АЎТАРАЎ

(з 20-га нумара гадавіка “ACTA ALBARUTHENICA”)

Правілы падрыхтоўкі артыкулаў і рэцэнзій у гадавік

“ACTA ALBARUTHENICA”

  • Рэдакцыя штогодніка “ACTA ALBARUTHENICA” разгледзіць навуковыя артыкулы, якія раней нідзе не друкаваліся з галіны беларусістычных даследаванняў (літаратура і мова). Файл павінен быць названы наступным чынам (лацінкаю): prozwiszcza_dwa ci try słowy nazwy.
  • У гадавіку “ACTA ALBARUTHENICA” друкуюцца матэрыялы на польскай і беларускай мовах.
  • Дасланыя тэксты павінны быць напісаны ў адным з тыповых рэдактараў, пажадана ў апошніх версіях MS Word for Windows. Тэкст павінен быць падрыхтаваны з адключанай функцыяй аўтаматычнага пераносу. Фармат шрыфту: Cambria, памер: 12, інтэрлінія: 1.5.
  • Структура артыкула:
    1. Аўтар (імя і прозвішча): на мове арыгіналу (для беларускамоўных артыкулаў – таксама лацінкаю (у адпаведнасці з пашпартам).
    2. Месца працы: на беларускай, польскай і англійскай мовах.
    3. Адрас электроннае пошты (для публікацыі).
    4. Код ORCID.
    5. Назва артыкулу на мове арыгіналу, англійскай, польскай, беларускай (калі польская ці беларуская мова – гэта мова арыгіналу, яна падаецца першаю).
    6. Тэкст артыкулу.
    7. Бібліяграфія.
    8. Рэзюмэ (прыблізна 800 знакаў) і ключавыя словы (5–7) на англійскай, польскай і беларускай мовах.
  • У рэцэнзіях над тэкстам змяшчаем загаловак [імя і прозвішча аўтара рэцэнзаванае працы, назва працы (курсівам), выдавецтва, месца, год выдання і колькасць старонак]. Пад тэкстам падаём прозвішча аўтара рэцэнзіі (курсівам справа) і адрас электроннае пошты.
  • У справаздачах з канферэнцый над тэкстам змяшчаем назву канферэнцыі, месца і час яе правядзення (дзень, месяц, год). Пад тэкстам падаём прозвішча аўтара справаздачы (курсівам справа) і адрас электроннае пошты.
  • Да артыкула трэба далучыць файл з наступнымі дадзенымі пра аўтара: імя і прозвішча, званне і навуковая ступень, месца працы (універсітэт ці іншая ўстанова, факультэт, кафедра, адрас месца працы), адрас электроннае пошты (пажадана службовы), адрас для карэспандэнцыі, навуковая спецыяльнасць, навуковыя інтарэсы, а таксама спіс усіх артыкулаў аўтара за апошнія 2 гады. Дасылаючы асабістыя дадзеныя, аўтар пагаджаецца апублікаваць іх як у друкаванай, так і ў электроннай форме.
  • Да артыкула/рэцэнзіі належыць далучыць таксама Дэкларацыю (спампаваць унізе старонкі), якая павінна быць падпісаная ўласнаручна. Запоўненую і падпісаную Дэкларацыю можна прынесці асабіста на Кафедру беларусістыкі, адправіць па пошце ў рэдакцыю альбо адсканаваць/сфатаграфаваць і скан/фота арыгіналу даслаць па электроннай пошце на адрас acta.albaruthenica@gmail.com.
  • Аб’ём артыкула не павінен быць меншы за 0,5 выдавецкага аркуша       (20 000 знакаў з прабеламі) і не большы за 1 выдавецкі аркуш (40 000 знакаў з прабеламі). Аб’ём рэцэнзій і справаздачаў – да 8000 знакаў.
  • Цытаты да трох радкоў тэксту заключаем ў двукоссі (без курсіву), больш доўгія цытаты падаём у асобным абзацы, выкарыстоўваючы шрыфт памерам 10 пунктаў; апушчаныя фрагменты цытаты павінны быць пазначаныя трыма кропкамі ў кутніх дужках; аўтарскія каментары падаюцца ў зносках унізе старонкі (шрыфт памерам 10 пунктаў).
  • Дапускаецца выкарыстанне ў тэксце вылучэнняў, г. зн. курсіву і тлустага шрыфту. Курсівам падаём назвы навуковых працаў і інш. (у тэксце              і зносках), іншамоўныя выразы, а таксама словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца як прыклады. Тлустым – загалоўкі, тэрміны і фрагменты тэксту, якія патрабуюць вылучэння.
  • У двукоссі (без курсіву) бяром (у асноўным тэксце і зносках) назвы   часопісаў.
  • Пры першым згадванні ўстановаў падаем поўную іх назву разам                з абрэвіятурай (у дужках), далей павінна выкарыстоўвацца толькі абрэвіятура.
  • Бібліяграфічныя прыпісы змяшчаем у тэксце.
  • Тэксты, пададзеныя ў гадавік “ACTA ALBARUTHENICA”, павінны быць напісаныя ўнармаванаю моваю і падрыхтаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі рэдакцыяй. Тэксты, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, не будуць надрукаваныя.
  • Адказнасць за захаванне аўтарскіх і выдавецкіх правоў нясе Аўтар.

  

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПРЫПІСАЎ:

Прыпісы змяшчаем у асноўным тэксце артыкулу наступным чынам:

[прозвішча год выдання: старонкі], напр.: [Александровіч 1971: 15]

[прозвішча год выдання, том: старонкі], напр.: [Карскій 1922, III–3: 123]

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ БІБЛІЯГРАФІІ:

Аўтар складае адзін спіс літаратуры (Bibliografia, Бібліяграфія) для ўсяе працы. Парадак бібліяграфічных запісаў павінен быць алфавітны, паводле прозвішчаў аўтараў альбо назваў зборнікаў і інш. Рэдактары зборнікаў і інш. павінны быць пазначаныя скарачэннем на мове публікацыі (Red., Рэд.). Спіс павінен утрымліваць толькі працы, на якія Аўтар спасылаецца альбо цытуе ў тэксце. Не трэба нумараваць працы; кожная новая пазіцыя павінна пачынацца з новага абзаца.

Кірылічныя бібліяграфічныя пазіцыі павінны быць транслітараваныя ў адпаведнасці з PN-ISO 9:2000. Транслітаруем на сайце: https://www.ushuaia.pl/transliterate/ (сістэма PN-ISO 9: 2000). Першым падаецца транслітараваны варыянт, а пасля ў квадратных дужках арыгінал.

 

Манаграфіі

Aleksandrovìč Scâpan. 1971. Pucâvìny rodnaga slova. Mìnsk: BDU [Александровіч Сцяпан. 1971. Пуцявіны роднага слова. Мінск: БДУ].

Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojęcia i problemy wiedzy o kulturze. 1991. Red. A. Kłoskowska. Wrocław: Wiedza o Kulturze.

Gìstoryâ belaruskaj lìtaratury XI–XIX stagoddzâǔ u dvuh tamah. 2007. Red. U. Marhelʹ, V. Čamârckì. Mìnsk: Belaruskaâ navuka [Гісторыя беларускай літаратуры ХІХІХ стагоддзяў у двух тамах. 2007. Рэд. У. Мархель, В. Чамярцкі. Мінск: Беларуская навука].

 

Раздзел у манаграфіі

Kìsâlëǔ Genadź. 1994. Kìselʹ Apanas. U: Belaruskìâ pìsʹmennìkì: Bìâbìblìâgrafìčny sloǔnìk u 6 tamah. Minsk: Belaruskaâ èncyklapedyâ [Кісялёў Генадзь. 1994. Кісель Апанас. У: Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя].

Raźny Anna. 2001. Wiechi – od poszukiwań wolności do zniewolenia totalitarnego. Z doświadczeń inteligencji rosyjskiej. W: Inteligencja. Tradycja i nowe czasy. Red. H. Kowalska-Stus Kraków: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego.

 

Артыкул у часопісе:

Šlûbskì Alâksandr. 1927. Konfìskacyâ PANA TADÈUŠA D.-Marcìnkevìča. “Uzvyšša” № 2: 200–201 [Шлюбскі Аляксандр. 1927. Конфіскацыя ПАНА ТАДЭУША Д.-Марцінкевіча. “Узвышша” № 2: 200–201].

Bruchnalski Wilhelm. 1922. Z “Pamiętników” M. Marksa, witebszczanina. “Lud” t. XXI: 151.

 

Архіўныя матэрыялы:

Lietuvos valstybės istorijos archyvas, LVIA 1248–2–1497, l. 234–247v (dodatkowo można również podać tytuł dokumentu).

Nacyânalʹny gìstaryčny arhìǔ Belarusì ǔ Grodne, NGA RB u Grodne, f. 1, vop. 22, spr. 1121, ark. 401–418v [Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, НГА РБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, спр. 1121, арк. 401–418v].

 

Публікацыі з Інтэрнэту:

Genealogia Polaków: Katalog Powstańców Styczniowych [online] https://genealogia.okiem.pl/powstanies/index.php?nazwisko=Piekarski [доступ: 28.09.2019].


Cпампаваць

Дэкларацыя 

  Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
ul. Szturmowa 4, 02-678, Warszawa
tel./fax (22) 55 34 244
   http://www.albaruthenica.uw.edu.pl
albaruthenica@uw.edu.pl