ДЛЯ АЎТАРАЎ

Каб прадухіліць з'явы, вядомыя як "ghostwriting" i "guest authorship", Рэдакцыя звяртае асаблівую ўвагу на добрасумленнасць навуковых публікацый і патрабуе падаваць аўтараў/суаўтараў, якія ўнеслі істотны ўклад у падрыхтоўку матэрыялаў.

Просім таксама змяшчаць інфармацыю пра крыніцы фінансавання публікацый, пра ўклад навукова-даследчых інстытуцый і інш.

 


ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АЎТАРАЎ

(з 20-га нумара гадавіка “ACTA ALBARUTHENICA”)

Правілы падрыхтоўкі артыкулаў і рэцэнзій у гадавік

“ACTA ALBARUTHENICA”

    1. Аўтар (імя і прозвішча): на мове арыгіналу (для беларускамоўных артыкулаў – таксама лацінкаю (у адпаведнасці з пашпартам).
    2. Месца працы: на беларускай, польскай і англійскай мовах.
    3. Адрас электроннае пошты (для публікацыі).
    4. Код ORCID.
    5. Назва артыкулу на мове арыгіналу, англійскай, польскай, беларускай (калі польская ці беларуская мова – гэта мова арыгіналу, яна падаецца першаю).
    6. Тэкст артыкулу.
    7. Бібліяграфія.
    8. Рэзюмэ (прыблізна 800 знакаў) і ключавыя словы (5–7) на англійскай, польскай і беларускай мовах.

  

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПРЫПІСАЎ:

Прыпісы змяшчаем у асноўным тэксце артыкулу наступным чынам:

[прозвішча год выдання: старонкі], напр.: [Александровіч 1971: 15]

[прозвішча год выдання, том: старонкі], напр.: [Карскій 1922, III–3: 123]

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ БІБЛІЯГРАФІІ:

Аўтар складае адзін спіс літаратуры (Bibliografia, Бібліяграфія) для ўсяе працы. Парадак бібліяграфічных запісаў павінен быць алфавітны, паводле прозвішчаў аўтараў альбо назваў зборнікаў і інш. Рэдактары зборнікаў і інш. павінны быць пазначаныя скарачэннем на мове публікацыі (Red., Рэд.). Спіс павінен утрымліваць толькі працы, на якія Аўтар спасылаецца альбо цытуе ў тэксце. Не трэба нумараваць працы; кожная новая пазіцыя павінна пачынацца з новага абзаца.

Кірылічныя бібліяграфічныя пазіцыі павінны быць транслітараваныя ў адпаведнасці з PN-ISO 9:2000. Транслітаруем на сайце: https://www.ushuaia.pl/transliterate/ (сістэма PN-ISO 9: 2000). Першым падаецца транслітараваны варыянт, а пасля ў квадратных дужках арыгінал.

 

Манаграфіі

Aleksandrovìč Scâpan. 1971. Pucâvìny rodnaga slova. Mìnsk: BDU [Александровіч Сцяпан. 1971. Пуцявіны роднага слова. Мінск: БДУ].

Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojęcia i problemy wiedzy o kulturze. 1991. Red. A. Kłoskowska. Wrocław: Wiedza o Kulturze.

Gìstoryâ belaruskaj lìtaratury XI–XIX stagoddzâǔ u dvuh tamah. 2007. Red. U. Marhelʹ, V. Čamârckì. Mìnsk: Belaruskaâ navuka [Гісторыя беларускай літаратуры ХІХІХ стагоддзяў у двух тамах. 2007. Рэд. У. Мархель, В. Чамярцкі. Мінск: Беларуская навука].

 

Раздзел у манаграфіі

Kìsâlëǔ Genadź. 1994. Kìselʹ Apanas. U: Belaruskìâ pìsʹmennìkì: Bìâbìblìâgrafìčny sloǔnìk u 6 tamah. Minsk: Belaruskaâ èncyklapedyâ [Кісялёў Генадзь. 1994. Кісель Апанас. У: Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя].

Raźny Anna. 2001. Wiechi – od poszukiwań wolności do zniewolenia totalitarnego. Z doświadczeń inteligencji rosyjskiej. W: Inteligencja. Tradycja i nowe czasy. Red. H. Kowalska-Stus Kraków: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego.

 

Артыкул у часопісе:

Šlûbskì Alâksandr. 1927. Konfìskacyâ PANA TADÈUŠA D.-Marcìnkevìča. “Uzvyšša” № 2: 200–201 [Шлюбскі Аляксандр. 1927. Конфіскацыя ПАНА ТАДЭУША Д.-Марцінкевіча. “Узвышша” № 2: 200–201].

Bruchnalski Wilhelm. 1922. Z “Pamiętników” M. Marksa, witebszczanina. “Lud” t. XXI: 151.

 

Архіўныя матэрыялы:

Lietuvos valstybės istorijos archyvas, LVIA 1248–2–1497, l. 234–247v (dodatkowo można również podać tytuł dokumentu).

Nacyânalʹny gìstaryčny arhìǔ Belarusì ǔ Grodne, NGA RB u Grodne, f. 1, vop. 22, spr. 1121, ark. 401–418v [Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, НГА РБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, спр. 1121, арк. 401–418v].

 

Публікацыі з Інтэрнэту:

Genealogia Polaków: Katalog Powstańców Styczniowych [online] https://genealogia.okiem.pl/powstanies/index.php?nazwisko=Piekarski [доступ: 28.09.2019].


Cпампаваць

Дэкларацыя