Беларуская English Polski Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Uniwersytet Warszawski Home > НАВІНЫ

НАВІНЫ

Шаноўнае спадарства!

1.03.2022

Прыемна нам паведаміць, што выйшаў у свет 21 том часопіса. Калі ласка, звяртайцеся на Кафедру Беларусістыкі.

Рэдакцыя разгледзіць раней непублікаваныя артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы беларусазнаўства (літаратура і мова). У часопісе матэрыялы друкуюцца  па-польску і па-беларуску.

Аб'ём навуковае працы павінен быць не меншы за 12 старонак фармату А4 (20 тыс. знакаў), мець анатацыі (каля 800 знакаў) на англійскай, польскай      і беларускай мовах. Назва артыкула павінна быць пададзена таксама            ў перакладзе на польскую/беларускую і англійскую мовы. Аб'ём іншых матэрыялаў - да 5 старонак фармату А4. Апрача таго, Аўтар мусіць падпісаць аўтарскую Дэкларацыю (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ) і даслаць яе ў рэдакцыю (па пошце звычайнай або, адсканаваўшы, электроннай). Мы просім таксама азнаёміцца ​​з Правіламі па падрыхтоўцы артыкулаў і рэцэнзій, а таксама з правіламі афармлення спасылак (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ).

З павагай,

Рэдакцыя навуковага часопіса "Acta Albaruthenica"

  Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
ul. Szturmowa 4, 02-678, Warszawa
tel./fax (22) 55 34 244
   http://www.albaruthenica.uw.edu.pl
albaruthenica@uw.edu.pl