"Acta Albaruthenica", навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы томік выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001-2005). З 2007 года часопіс зноў выдаецца ў Варшаве; яго рэдагуюць супрацоўнікі Кафедры Беларусістыкі.
Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова і літаратура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.
Аўтарамі публікацый з'яўляюцца навукоўцы і даследчыкі з розных навуковых цэнтраў у Польшчы і Беларусі. Матэрыялы друкуюцца па-польску і па-беларуску з кароткімі рэзюмэ на англійскай, польскай і беларускай мовах.
Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego ul. Szturmowa 4, 02-678, Warszawa tel./fax (22) 55 34 244 |
http://www.albaruthenica.uw.edu.pl albaruthenica@uw.edu.pl |